Экасядзіба Навусць завітае
Наша сядзіба знаходзіцца на хутары ў Налібоцкай пушчы. Сядзіба мае прасторную кухню-сталоўку, душ з гарачай вадой, невялікую лазню. Ёсць Wi-Fi.
Адпачынак ў экасядзібе Навусць
Побач рэчка, утульнае лясное азярко ў 3 км, лес навокал. Таксама мы ладзім прыродазнаўчыя экскурсіі, пад час якіх можна не толькі ўбачыць шмат розных жывёл, але таксама пазнаёміцца з багатай разнастайнасьцю тропаў і іншых адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак і пачуць праўдзівыя адказы на любыя заалагічныя і экалагічныя пытаньні.
Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся +375297611506 (Viber, Telegram, WhatsApp). Лепш пісаць, бо мабільная сувязь у пушчы нестабільная.